У Польшчы пачалося расследаванне дзейнасці расейскага „Газпрома”



Кіраўнік Упраўлення па абароне канкурэнцыі і спажыўцоў Польшчы пачаў следства супраць расейскага «Газпрома». Прычына – адсутнасць супрацоўніцтва падчас антыманапольнага расследавання. За непрадастаўленне неабходнай інфармацыі «Газпрому» пагражае штраф у памеры да 50 мільёнаў еўра. Кіраўнік Упраўлення па абароне канкурэнцыі і спажыўцоў Томаш Хрустны нагадаў, што ў 2018 годзе ведамства выставіла шасці кампаніям, у тым ліку «Газпраму», абвінавачванні ў фінансаванні будаўніцтва газавода „Паўночная плынь-2” без прадугледжанага законам дазволу. Акрамя накладання штрафу, Упраўленне па абароне канкурэнцыі і спажыўцоў Польшчы можа загадаць прадпрымальнікам прадаць усю або частку маёмасці. Ведамства таксама можа запатрабаваць ліквідаваць кампанію, над якой прадпрымальнікі ажыццяўляюць сумесны кантроль.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота ru.investing.com