У Польшчы выраслі мінімальны заробак і пагадзінная стаўка
З 1 студзеня 2023 года мінімальны заробак у Польшчы павялічыўся да 3 490 злотых (больш за 747 еўра). Гэта на 480 злотых больш, чым у мінулым годзе. У сваю чаргу мінімальная пагадзінная стаўка зараз складае 22,80 злотых (амаль 5 еўра).
Міністэрства па справах сям’і і сацыяльнай палітыкі нагадвае, што чарговае павышэнне мінімальнай заработнай платы адбудзецца з 1 ліпеня бягучага года. Тады мінімалка складзе 3600 злотых (амаль 771 еўра). У сваю чаргу мінімальная пагадзінная стаўка вырасце да 23,50 злотых (больш за 5 еўра).
Паводле Міністэрства па справах сямʼі і сацыяльнай палітыкі, мінімальная заработная плата адыгрывае значную ролю ў зніжэнні няроўнасці ў даходах, а таксама абараняе работнікаў ад выконвання працы ніжэй за ўзгодненыя стаўкі.
У 2022 годзе мінімальная заработная плата ў Польшчы з улікам падаткаў і збораў складала 3010 злотых, а мінімальная пагадзінная стаўка – 19,70 злотых.
Чарговае павышэнне мінімальнай заработнай платы і пагадзіннай стаўкі адбудзецца з 1 ліпеня бягучага года.