У Польшчы значна вырастуць цэны на электрычнасць і газ



У Польшчы значна вырастуць цэны на электрычнасць і газ. Упраўленне энергетычнага рэгулявання Польшчы зацвердзіла новыя тарыфы для індывідуальных спажыўцоў на 2022 год.

Пры аналагічным спажыванні за электрычнасць палякі заплацяць на 24% больш, а за газ – на 54%, паведамляе „Польскае радыё”.

Павышэнне тарыфаў звязана з больш высокімі коштамі на аптовых энергетычных рынках. Таксама павялічыліся падаткі на выкіды вуглякіслага газу ў атмасферу. Вялікая частка польскай электрычнасці вырабляецца пры спальванні вугалю. Таму Польшча вымушана купляць на біржы эмісійныя квоты на выкіды CO2.

Беларускае Радыё Рацыя