У польскіх крамах паменшала беларускіх пакупнікоў
У падляшскіх крамах і на рынках у 2016 годзе беларусы пакінулі на 200 мільёнаў злотых менш, чым год раней. Як піша “Gazeta Wyborcza”, у апошнія дні перад праваслаўнымі Калядамі ў беластоцкіх гандлёвых галерэях заўважна вырасла колькасць пакупнікоў з-за ўсходняй мяжы. Аднак лічбы за мінулы год, калі ідзе пра выдаткі беларусаў у беластоцкіх крамах, атрымліваюцца дла падляшскай эканомікі некарыснымі.
Прычынай сталі абмежаванні, уведзеныя беларускім бокам датычна колькасці і агульных коштаў тавараў, якія ўвозяцца. Паводле Мытнай палаты ў Беластоку, у 2016 годзе на памежных пераходах у Кузьніцы, Баброўніках, Полаўцах і Белавежы было зарэгістравана ўсяго амаль 930 тысяч дакументаў TAX FREE. На іх аснове было вывезена тавараў на суму звыш 700 мільёнаў злотых.
Фота onliner.by