У прадпрымальніка з Гародні канфіскавалі тавар на 1,4 млрд. рублёў
Рашэннем Эканамічнага суда Гарадзенскай вобласці ад 17 снежня ў даход дзяржавы накіраваная буйная партыя камплектавальных для сістэм ачысткі вады замежнай вытворчасці коштам 1,39 млрд. рублёў.
Як паведамляе МУС Беларусі, тавар, што захоўваўся без адпаведных дакументаў у арандаваным гаражы індывідуальнага прадпрымальніка, жыхаркі Гародні, быў канфіскаваны 29 верасня супрацоўнікамі АБЭЗ Ленінскага РАУС абласнога цэнтра і аддзела дэпартамента аховы.
