У пятніцу адбудзецца пасяджэнне Рады Бяспекі ААН па справе Nord Stream



Па просьбе Расеі ў пятніцу, 30 верасня, будзе склікана тэрміновае пасяджэнне Рады бяспекі ААН па прычыне пашкоджання газаправодаў Nord Stream 1 і 2.

Паведаміла ў сераду Францыя, якая ўзначальвае Раду ў гэтым месяцы. Кіраўнік шведскай  дыпламатыі Ан Ліндэ заявіла на прэс-канферэнцыі ў сераду, што Рада Бяспекі ААН звярнулася да Швецыі і Даніі з просьбай прадаставіць яе чальцам інфармацыю аб уцечцы газу з пашкоджаных газаправодаў у тэрытарыяльных водах Швецыі і Даніі.

У панядзелак газаправоды Nord Stream 1 і 2 з Расеі ў Нямеччыну былі перапыненыя ў трох месцах каля дацкага вострава Борнхольм. Улады Даніі заявілі, што прычынай сталі наўмысныя дзеянні і што каля трубаправодаў адбыліся выбухі.

На думку экспертаў, пашкоджанне трубаправодаў Nord Stream на глыбіні 70 метраў з’яўляецца цяжкай і складанай аперацыяй, таму варта меркаваць, што за гэтым стаіць дзяржава і кампетэнтныя ўзброеныя сілы, а выканаўцам дыверсіі з’яўляецца Расея, якая мае ўсе магчымасці для правядзення такой атакі. Крэмль гэтыя абвінавачанні адхіляе.

Беларускае Радыё Рацыя