У Расеі дазволілі не выдаваць чэкі з-за дэфіцыту стужкі
З-за дэфіцыту і падаражэння касавай стужкі ў Расеі Мінпрамгандаль прапануе адмовіцца ад папяровых чэкаў. Некаторыя сеткі ўжо прапануюць электронныя чэкі замест папяровых па жаданні кліента.
У Санкт-Пецярбургу сетцы Burger King і зусім дазволілі не выдаваць чэкі. Федэральная антыманапольная служба ўзгадніла альтэрнатыўны варыянт – электронны чэк па SMS або e-mail. Пакуль гэта часовы варыянт.
Як паведамілі Office Life у кампаніі «Смартон», якая прадае чэкавыя стужкі ў Беларусі, дэфіцыту гэтага тавара на беларускім рынку пакуль няма. Бракуе стужкі для тэрмаэтыкетак.