У Расеі паднялі падаткі на газавую і нафтавую галіны



У Расеі павялічваюць падатковую нагрузку на нафтавую і газавую галіны. Адпаведны закон падпісаў сёння, 21 лістапада, Уладзімір Пуцін.

Згодна з законам, у 2023-2025 гадах у „Газпрама” будзе дадаткова адбірацца 50 млрд расейскіх рублёў у месяц, што ў суме складзе 1,8 трыльёна рублёў.

Законам прадугледжваецца карэкціроўка падатковай стаўкі пры разліку падатку на здабычу карысных выкапняў (ПЗКВ) на прыродны газ з 1 студзеня. Падатак на прыбытак для экспарцёраў звадкаванага прыроднага газу ў 2023-2025 гадах павышаецца да 34 працэнтаў. Акрамя гэтага, павышаецца ПЗКВ для нафтаздабываючых кампаній, што павялічыць паступленні ў расейскі бюджэт у 2023-2025 гадах на 629 млрд расейскіх рублёў.

reform.by