У Расеі пішуць пра ценявы беларускі бізнес, які прыносіць мільёны даляраў



У Расеі пішуць пра ценявы беларускі бізнес, які прыносіць па неафіцыйных ацэнках 300 мільёнаў даляраў штогод. „Ад беларускіх крэветак да беларускіх кветак”, — такая публікацыя з’явілася на сайце расейскага дзяржаўнага агенцтва „РИА Новости”.

У публікацыі адзначаецца, што з 2018 года Беларусь — асноўны пастаўшчык кветак у РФ (50% імпарту). „Насамрэч кветкі вязуць з тых жа Нідэрландаў, праходзяць растаможку і едуць у Расею без збораў, — піша агенцтва. — Гэта дае эканомію да дзесяці тысяч даляраў з фуры”.

Цяпер жа гэтыя пастаўкі правяраюць, часам тыднямі. Нібыта расейская мытня паставіла мэту — вярнуць сабе кветкавы рынак, каб растаможка адбывалася ў РФ, а значыць і падаткі ішлі ў расейскі бюджэт.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: grodnonews.by