У Расеі распрацуюць макрапрагноз эканомікі саюзнай дзяржавы



У Расеі  распрацуюць макрапрагноз эканомікі саюзнай дзяржавы.

Міністэрства эканамічнага развіцця Расеі па выніках тэндара вызначыла, што першы макраэканамічны прагноз саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі распрацуе Інстытут народнагаспадарчага прагназавання Расейскай акадэміі навук. Паводле расейскага інфармацыйнага агенцтва РБК, вартасць прац ацанілі ў 12 мільёнаў расейскіх рублёў.

Сёлета да 24 лістапада расейскі інстытут вызначыць, якую інфармацыю аб сваёй эканоміцы перадаваць Беларусь Расеі і як паказнікі сацыяльна-эканамічнага развіцця дзвюх краін супастаўляюцца паміж сабой. На другім этапе гэтыя механізмы будуць выкарыстаныя для фармавання сярэднетэрміновага прагнозу. Тэрмін заканчэння прац — 31 кастрычніка наступнага года.

„Свабода”