У Расею не прапусцілі больш за 19 тон смажанага вугра з Беларусі
У Смаленскай вобласці ў пункце папярэдняга паведамлення „Чырвоная Горка” ветэрынарнымі інспектарамі 4 студзеня быў забаронены ўвоз у Расейскую Федэрацыю з Беларусі 19,2 тоны вугра смажанага (філе) замарожанага, паходжаннем з Кітая.
Як паведамляе ўпраўленне Рассельгаснагляда па Бранскай і Смаленскай абласцях, груз рухаўся ў Маскву. Аднак падчас кантролю ветэрынарныя інспектары ведамства ўсталявалі, што інфармацыя аб прадстаўленай дэкларацыі аб адпаведнасці на гэты від прадукцыі адсутнічае ў рэестры, размешчаным на сайце Расакрэдытацыі. Гэтая акалічнасць не дазволіла пацвердзіць дакладнасць усіх названых у ёй дадзеных.
„Такім чынам, паколькі абарот харчовай прадукцыі на тэрыторыі Мытнага саюза ў адсутнасць дзейнай дэкларацыі аб адпаведнасці забаронены, груз быў вернуты беларускаму адпраўніку — ТДА „Малснабсэрвіс”, — гаворыцца ў паведамленні ўпраўлення Рассельгаснагляда.
belapan.by