У рэактар атамнай электрастанцыі ў Астраўцы пачалася загрузка ядзернага паліва
Гэта адбываеццца, нягледзячы на пратэсты і просьбы адтэрмінаваць пуск як з боку беларускай, так і міжнароднай грмадскасці.
Па словах кіраўніка Беларускай партыі „Зялёныя” Змітра Кучука, верагодней за ўсё, пачатак працы АЭС прымяркоўваецца да прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі:
– Аляксандр Рыгоравіч вырашыў у чарговы раз прапіярыцца на беларускай атамнай станцыі. І ў парушэнні ўсіх нормаў, а для таго, каб атрымліваць ліцэнзію, якая павінна была прайсці адпаведныя працэдуры, у прыватнасці, грамадскія слуханні, павінна быць міжнародная ацэнка гатовасці атамнай станцыі да запуску. 30 чысла памяняецца пастанова, а 31 яна ўступае ў сілу. А сёмага ўжо пачынаюць загружаць паліва ў рэактар.
Такім чынам улады Беларусі пры уводзе ў эксплуатацыю АЭС парушылі як міжнароднае, так і беларускае заканадаўства, – лічыць Зміцер Кучук.
А тым часам міністэрства замежных спраў Літвы накіравала ў амбасаду Беларусі ноту пратэсту ў сувязі з пачаткам загрузкі ядзернага паліва ў рэактар Астравецкай АЭС.
У ёй сцвярджаецца, што дзеянні Беларусі ў рэалізацыі праекта АЭС парушаюць прынцыпы адкрытасьці, празрыстасці і добрасуседства, а дзейнасць АЭС побач з літоўскай сталіцай Вільнюсам стварае непасрэдную пагрозу нацыянальнай бяспецы, навакольнаму асяроддзю і насельніцтву Літвы, таму што праблемы ядзернай бяспекі застаюцца нявырашанымі. Літва заклікае прыпыніць запуск атамнай электрастанцыі ў Астраўцы.
Беларускае Радыё Рацыя