У саюзнай дзяржаве Беларусі і Расеі будзе створаны наднацыянальны падатковы камітэт
16 гадоў таму
У саюзнай дзяржаве Беларусі і Расеі будзе створаны наднацыянальны падатковы камітэт. Пра падатковы камітэт паведаміў у Берасці на сумесным пасяджэнні калегіяў Міністэрства эканомікі Беларусі і Міністэрства эканамічнага развіцця Расеі дзяржаўны сакратар саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў, перадае БЕЛТА.

„Старшынёй Савета міністраў саюзнай дзяржавы Міхаілам Мішусціным падпісаная пастанова аб стварэнні новага наднацыянальнага органа — наднацыянальнага падатковага камітэту саюзнай дзяржавы. Гэта і прыклад рэалізацыі праграм, і пачатак новай практыкі саюзных адносінаў„, — сказаў Мезенцаў.
Беларускае Радыё Рацыя
