У сельскую мясцовасць пранікаюць гіганты оптавага гандлю



У сельскую мясцовасць пачынаецца паступовае пранікненне такіх гігантаў оптавага гандлю, як “Еўраопт”, “Суседзі”, “Родны кут”. Гэта, паводле законаў рынка, непазбежна прывядзе да звёртвання спажывецкай ды прыватнай кааперацыі ў “глыбінцы”.

А таксама невялікіх прадпрыемстваў, што яе абслугоўвалі. Пра плюсы ды мінусы новай эканоміка-сацыяльнай рэчаіснасці, што ўзнікае ў “глыбінцы”, карэспандэнт “падслухаў” на стыхійным сходзе жыхароў-пакупнікоў, што адбыўся ля самай вялікай прыватнай крамы “Надзея” ў пасёлку Крупаўскі, што на Меншчыне.

– Еўраопт – гэта вельмі добра там, дзе ёсць шмат жыхароў.

 – Зараз пазачыняюць магазіны тут, а мы застанемся без працы. Заводы зачыняюцца. А на працу ўладкавацца дзе? Няма дзе?

Тым не менш, аб’ектыўныя рынкавыя працэсы наўрад спыніць. Ці ўдасца прыстасавацца, знайсці варыянты, каб жыць і працаваць у новых умовах?

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя