У Слоніме адкрылі першы біягазавы комплекс на Гарадзеншчыне



У чацвер, 27 лютага, на тэрыторыі Слонімскага водаканала ўрачыста адкрылі першы на Гарадзеншчыне і другі ў Беларусі біягазавы коплекс коштам 4,2 млн. еўра.

Ён пабудаваны, дзякуючы Еўрапейскаму банку рэканструкцыі і развіцця і Шведскаму агенству па супрацоўніцтве ў галіне міжнароднага развіцця (SIDA). Мэта праекту – аказанне дапамогі ў паслугах па каналізацыі шляхам павышэння ступені ачысткі сцёкавых вод і ўстановак біягазавых комплексаў.

Новы аб’ект дазволіць атрымліваць электрычную і цяплавую энергію з парэшткаў, якія ўтвараюцца на ачышчальных збудаваннях Слоніма. Дзякуючы новаму аб’екту, былі ўстаноўлены два кагенератары магутнасцю 136 кВт кожны: пераўтварэнне энергаёмкасці біягазу ў электрычную энергію будзе складаць не менш 39%, а агульная эфектыўнасць, у тым ліку і цяплавая энергія на выхадзе, складзе не менш 84%. Зменшыцца колькасць выкідаў парніковых газаў у атмасферу на 246,6 т/год ці на 71 %. Гадавая выпрацоўка электраэнергіі будзе 2 025,4 МВт/год, што складае 60% ад энергаўжывання ачышчальных збудаванняў і 27% ад агульнага энергаўжывання аб’ектаў ААТ “Слонімскі водаканал” і іншыя выходы атрымае прадпрыемства і горад ад пабудаванага біягазавага комплексу. Падчас адкрыцця біягазавага комплексу, побач з’явіўся і памятны знак. І комлекс, і сам знак асвяціў святар.

Першы падобны біягазавы комплекс быў у Беларусі адкрыты ў Баранавічах, цяпер – у Слоніме, а потым падобны комплекс з’явіцца ў Віцебску.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара