У Слоніме шукаюць антыкрызіснага ўпраўляючага з акладам 1200 даляраў
На сайце Дзяржаўнай службы занятасці Рэспублікі Беларусь нядаўна з’явілася інфармацыя пра тое, што Слонімскі райвыканкам шукае спецыяліста на пасаду часовага антыкрызіснага ўпраўляючага з акладам 2400 беларускіх рублёў (1200 амерыканскіх даляраў) у месяц.
Нават і не верыцца, што на такую пасаду не знойдзецца спецыяліста, які “выведзе” раён з крызісу. Пра такі аклад слонімцы сёння і не мараць, нават пра палову аклада ці пра трэцюю яго частку. З такімі акладамі чыноўнікі ў Беларусі “выведуць” беларускую эканоміку з любога крызісу. Што яны і робяць…
Беларуская Радыё Рацыя