У Смаленскай вобласці затрыманыя тры беларускія фуры з прадуктамі
У Смаленскай вобласці затрыманыя тры велікагрузныя аўтатранспартныя сродкі, якія ехалі з Рэспублікі Беларусь, з хурмой, грушамі і яблыкамі, падобнымі па марфалагічных і сезонных прыкметах на прадукцыю, якая трапіла пад харчовае эмбарга, паведамляе Упраўленне Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях.
У суправаджальных транспартных дакументах грузы былі пазначаныяя пад таварамі прыкрыцця — „квас” і „цукар”. Прадукцыя знаходзілася ў прычэпах, якія належаць буйному латвійскаму перавозчыку Kreiss. Вадзіцелямі транспартных сродкаў ва ўсіх выпадках з’явіліся грамадзяне Рэспублікі Беларусь.
Па фактах выяўленых правапарушэнняў Упраўленнем Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях праводзіцца комплекс праверачных мерапрыемстваў.
Таксама ведамства паведамляе аб спыненні 10 снежня ў ППУ „Чырвоны Камень” спробы ўвозу з тэрыторыі Беларусі харчовага ячменю без дакументаў, якія пацвярджаюць яго бяспеку ў фітасанітарным плане. 47 тон падкаранціннай прадукцыі вернута на сумежную тэрыторыю Беларусі, а яе ўладальнік прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
