У сталіцы вялікага ажыятажу на валюту няма
Нягледзячы на імклівы рост даляра і еўра, чэргаў за валютай не назіраецца. У “чорны панядзелак”, 24 жніўня, на таргах БВФБ вырас адразу на 872 рублі да 17 601 рубля, а еўра на 1 098 рублёў (з 18 837 да 19 934 рубля).
У гэты ж дзень вечарам у сталічным мікрараёне “Малінаўка” ў некалькіх “абменніках” валюты не было наогул альбо была ў малой колькасці. Сёння ў цэнтры сталіцы ў пунктах абмены валюты гэтай праблемы не назіралася. Па словах касіраў, некалькі тысяч даляраў у наяўнасці ёсць. Чэргі, калі і былі, то невялікія – па 3-5 чалавек.
“Заробкі ж не растуць, адкуль у народа грошы, каб набываць валюту ў вялікай колькасці”, – скардзілася жанчына, якая купляла 150 даляраў.
Дарэчы, 25 жніўня на адкрыцці таргоў даляр вырас на 268 рублёў, еўра – на 741 рубель.
[Not a valid template]
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара