У студзені 2019 звольнена на 3,3 тыс. чалавек больш, чым прынята на працу



Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у студзені 2019 года ў Беларусі звольнена 47.436 чалавек, прынята на працу — 44.139. Перавышэнне звольненых над прынятымі склала 3.277.

Суадносіны прынятых работнікаў і звольненых у студзені гэтага года склалі 93,1%. У студзені мінулага года гэты паказчык складаў 95,6%.

У студзені 2019 года больш за ўсё работнікаў было звольнена ў сферы прамысловасці — 10.366 (у тым ліку ў апрацоўчай — 8.262). Далей ідуць аптовы і рознічны гандаль (8.442); сельская, лясная і рыбная гаспадарка (6.732); адукацыя (6.381); будаўніцтва (4.091); сфера аховы здароўя і аказання сацыяльных паслуг (4.018); транспарт (2.313); энергетыка (1.530); адміністрацыя (1.018); сфера творчасці, спорту, забаў і адпачынку (1.339); галіна інфармацыі і сувязі (1.008); сфера гасцінічных паслуг і грамадскага харчавання (946); навука (805); фінансы і страхаванне (788).

За 2018 год звольнена 715.436 чалавек, прынята на працу — 673.447. Перавышэнне звольненых над прынятымі склала 41.989.

belapan.by