У студзені-кастрычніку аб’ём пасажырскіх перавозак знізіўся на 0,1%
У студзені—кастрычніку 2018 года арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі перавезена 380 млн тон грузаў — на 4,1% больш, чым за аналагічны леташні перыяд. Грузаабарот транспарту склаў 115,2 млрд тона-кіламетраў (на 4,5% больш), вынікае з даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Перавозкі грузаў чыгуначным транспартам у студзені—кастрычніку выраслі на 8,7% да 130 млн 161 тыс. тон, паветраным — знізіліся на 7,4% (43,5 тыс. тон), аўтамабільным — павялічыліся на 2,7% (144 млн 566 тыс.). Трубаправодным транспартам перамешчана грузаў на 0,5% больш (103 млн 424 тыс.).
Паслугамі пасажырскага транспарту ў студзені—кастрычніку 2018 года скарысталіся 1 млрд 626,5 млн чалавек, або на 0,1% менш у параўнанні з такім жа леташнім перыядам. Пасажыраабарот транспарту склаў 21 млрд 346,8 млн пасажыра-кіламетраў (на 2,9% больш).
Чыгуначным транспартам за дзесяць месяцаў перавезена 68,2 млн чалавек (на 1% менш), аўтобусамі — 983 млн (на 0,7% больш), гарадскім электрычным транспартам і метрапалітэнам — 572,2 млн (на 1,4% менш). Самалётамі скарысталіся 2,9 млн пасажыраў (на 12,1% больш).