Аб’ём пасажырскіх перавозак знізіўся на 0,02%, грузавых – вырас на 5%
У студзені-ліпені 2018 года арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі перавезена 260,2 млн тон грузаў — на 5% больш, чым за аналагічны леташні перыяд. Грузаабарот транспарту склаў 79,6 млрд тона-кіламетраў (на 4,8% больш), вынікае з даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Перавозкі грузаў чыгуначным транспартам у студзені-ліпені выраслі на 11,1% да 90 млн 233,9 тыс. тон, паветраным — знізіліся на 9,8% (30,8 тыс. тон), аўтамабільным — павялічыліся на 3,2% ( 96 млн 879,3 тыс.). Трубаправодным транспартам перамешчана грузаў на 0,1% больш (71 млн 993 тыс.).
Паслугамі пасажырскага транспарту ў студзені-ліпені 2018 года скарысталіся 1 млрд 128,6 млн чалавек, што ў параўнанні з такім жа леташнім перыядам менш на 0,02%. Пасажыраабарот транспарту склаў 14 млрд 414 млн пасажыра-кіламетраў (на 2,4% больш).
Чыгуначным транспартам у студзені-ліпені перавезена 46,4 млн чалавек (на 1,1% менш), аўтобусамі — 683,6 млн (на 0,5% больш), гарадскім электрычным транспартам і метрапалітэнам — 396,6 млн (на 0, 8% менш). Самалётамі скарысталіся 1,8 млн пасажыраў (на 10,4% больш).
belapan.by