У студзені-ліпені Беларусь скараціла знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг амаль на 18%



У студзені-ліпені 2020 года знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі склаў 38 млрд 644,3 млн долараў, што на 17,8% менш, чым за аналагічны перыяд 2019 года, сведчаць папярэднія дадзеныя Нацыянальнага банка.

Экспарт тавараў і паслуг знізіўся на 16,7% да 19 млрд 731,2 млн долараў, імпарт — на 19% да 18 млрд 913,1 млн долараў.

Станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі склала 818,1 млн долараў. У студзені—ліпені 2019 года яно было 346,5 млн долараў.

Знешнегандлёвы абарот тавараў у студзені—ліпені скараціўся на 19,2% да 31 млрд 239,3 млн долараў. Экспарт тавараў знізіўся на 19,1% і склаў 14 млрд 944,5 млн долараў, імпарт — на 19,3% да 16 млрд 294,8 млн долараў. Адмоўнае сальда гандлю таварамі склала 1 млрд 350,3 млн долараў (у студзені-ліпені 2019 года — мінус 1 млрд 707,3 млн долараў).

Знешнегандлёвы абарот паслуг за сем месяцаў 2020 года знізіўся на 11,4% да 7 млрд 405 млн долараў. Экспарт паслуг знізіўся на 8,1% і склаў 4 млрд 786,7 млн долараў, імпарт — зменшыўся на 17% да 2 млрд 618,3 млн. Станоўчае сальда склала 2 млрд 168,4 млн долараў супраць 2 млрд 53,8 млн у студзені—ліпені 2019-га.

Раней выканаўчы дырэктар аналітычнага цэнтра „Стратэгія” Яраслаў Раманчук у каментары БелаПАН адзначаў, што нават паводле аптымістычнага сцэнарыя знешні гандаль таварамі па выніках 2020 года знізіцца на 25%.

belapan.by