У студзені страты прадпрыемстваў Менска склалі 2,3 трлн. рублёў



Арганізацыі Менска ў студзені 2016 года атрымалі чыстую страту 2,3 трлн. рублёў супраць 6,8 трлн. рублёў у студзені 2015 года.

Страта да падаткаабкладання склала 1,2 трлн. рублёў (5,8 трлн. у студзені 2015 года), паведамляе БелаПАН са спасылкай на галоўнае статыстычнае ўпраўленне сталіцы.

Колькасць стратных арганізацый Менска ў студзені 2016 года ў параўнанні з такім жа леташнім перыядам вырасла з 477 да 542, іх удзельная вага ў агульнай колькасці арганізацый вырасла з 30,8 да 35%.

Прыбытак ад рэалізацыі вырас на 5,2% да 4,2 трлн. рублёў.

Сабекошт рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ, паслуг павялічыўся на 20% да 34,8 трлн. рублёў.

Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг арганізацый Менска ў наяўных цэнах склала 45,1 трлн. рублёў, або на 19,1% больш, чым за студзень 2015 года.

Рэнтабельнасць продажаў у студзені 2016 года склала 9,3% супраць 10,5% у студзені 2015 года, рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі – 12,1% супраць 13,8%.