У Туле знішчылі 20 тон польскіх яблык



Буйная партыя яблыкаў з Польшчы знішчаная на палігоне ў Туле, паведаміла прэс-служба ўпраўлення Рассельгаснагляду па Маскве, Маскоўскай і Тульскай абласцях.

apple

Паводле інфармацыі ведамства, на федэральнай трасе Масква-Крым пры правядзенні адгляду аўтатранспартнага сродка, які рухаўся з Беларусі ў Варонеж, было выяўлена 1450 скрынь з яблыкамі вагой больш за 20 тон. „Пры візуальным даглядзе падкаранціннай прадукцыі выяўлена наяўнасць маркіроўкі з указаннем краіны паходжання Польшча”, – гаворыцца ў паведамленні.

Прадукцыя, забароненая да ўвозу на тэрыторыю Расеі, канфіскавана і знішчана на палігоне ў Туле.

Фота ntv.ru