У Варшаве ўзнагародзілі найлепшы беларускі бізнес за мяжой



У Варшаве адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання беларускіх бізнесаў за мяжой Free Belarus Business Award. Міжнароднае журы абрала пераможцаў у 5 намінацыях: “Некамерцыйная арганізацыя года”, “Сацыяльныя прадпрыемства года”, “Інавацыйны бізнес года”, “Брэнд года”, а таксама “Найлепшы бізнес года”. У апошняй катэгорыі перамагла кампанія па выдаленні татуіровак і перманентнага макіяжу “Lasera Plus”. Яе прадстаўнікі Раман Цімафееў і Раман Берасцень распавялі пра свае адчуванні ад перамогі.

– Найперш для нас гэта прызнанне. Мы вельмі радыя, што сярод такіх моцных бізнесаў беларускіх нам сказалі, што мы малайцы і робім усё правільна. А ў другую чаргу гэтае разуменне таго, што беларускі бізнес не застаецца без падтрымкі. І яшчэ раз хачу падзякаваць ABBA за тое, што яны робяць.

– Так, сапраўды гэта пацвярджэнне прафесійных навыкаў, якія ёсць, і натхненне для таго, каб прабіць больш і больш якасна.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

Пераможцы атрымалі 5000 еўра на далейшае развіццё сваёй кампаніі.

Арганізатарам Прэміі стала Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой (АВВА) пры фінансаванні Еўрапейскага Саюза.


Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя