У Вільні праходзіць бізнес-форум пад патранажам Ціханоўскай
У Вільні праходзіць бізнес-форум Belarus Business Harbour in Baltics. Форум арганізуе Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой (ABBA) у генеральным партнёрстве з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам пад патранажам Святланы Ціханоўскай. Асноўныя мэты форуму — згуртаваць беларускі бізнес за мяжой, стварыць моцную і ўплывовую бізнес-дыяспару, а таксама працягнуць дыялог з прадстаўнікамі дэмакратычных краін пра тое, як яны могуць падтрымаць беларускую бізнес-супольнасць у выгнанні.
“На мой погляд, новай Беларусі патрэбная адэкватная падатковая сістэма, роўныя ўмовы для дзяржаўных і прыватных кампаній, амністыя капіталу..”, — адзначыла Ціханоўская. Яна адзначыла важнасць ініцыятывы саміх людзей.
На форуме выступаюць прадстаўнікі ўладаў Літвы, еўрапейскага бізнесу.
Паводле „Радыё Свабода”