Як эксперымент „Еўраопту” адкрылі шлях у Аршанскі раён
Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка 26 ліпеня падпісаў указ № 297 „Аб правядзенні эксперыменту», якім дазволіў ствараць крамы ў Аршанскім раёне, нягледзячы на існуючы антыманапольны бар’ер на 20%.
Індывідуальным прадпрымальнікам і юрыдычным асобам, якія ажыццяўляюць раздробны гандаль пры дапамозе арганізацыі гандлёвай сеткі або буйных крам, доля якіх у аб’ёме рознічнага тавараабароту перавышае 20%, дазваляецца з 1 жніўня 2018 года па 31 снежня 2022 года набываць і арандаваць дадатковую гандлёвую плошчу ў Аршанскім раёне (Віцебская вобласць).
З 2014 года ў заканадаўстве аб гандлі дзейнічае норма, якая абмяжоўвае 20% тавараабароту прысутнасць у тым ці іншым рэгіёне адной юрыдычныя асобы. Пры дасягненні гэтай долі ці яе перавышэнні забараняецца адкрываць у рэгіёне новыя харчовыя гандлёвыя аб’екты.
На сёння фактычна адзін рэтэйлер ўшчыльную наблізіўся да гэтай нормы і ў некаторых рэгіёнах перавысіў яе — СТАА „Еўрагандаль” (гандлёвая марка „Еўраопт”).
Паводле БелаПАН
Фота kurjer.info