У якой валюце лепш захоўваць свае зберажэнні?
Захоўваць свае зберажэнні ў рублях збіраецца большасць апытаных на цэнтральных вуліцах берасцейцаў. Яны гэта матывуюць тым, што няма чаго канвертаваць у еўра ці даляры.
Распавядаюць самі мінакі:
– Напэўна, у нашых рублях, таму што курсы валюты скачуць. Не настолькі мы заможныя, каб скупляць валюту.
– У далярах – нядрэнна, але лепш у беларускіх рублях, неяк так. Здаецца, наш Лукашэнка не падводзіць пакуль яшчэ нас, слава Богу.
– Пароўну ў тры кошыкі, як мінімум. А зараз у мяне з далярамі і еўра напружанне, а раней я рабіла менавіта так. Таму што даляр з еўра аднолькава рухаюцца, а беларускім рублём усё адно даводзіцца тут разлічвацца.
Апытаныя жыхары Берасця таксама выказвалі высокі давер беларускім банкам і амаль забыліся на дэвальвацыю 2011 года.
Беларускае Радыё Рацыя