У Зэльвенскім раёне хочуць сабраць каля 90 тысяч тон збожжа



Такі план сёлета вертыкальшчыкі давялі да працаўнікоў сельскай гаспадаркі Зэльвенскага раёна. Але ці выканаюць яго вяскоўцы?

Рэч у тым, што сёлета сельскагаспадарчым прадпрыемствам на Зэльвеншчыне неабходна ўбраць 16,7 тысячы гектараў збожжавых і збожжабабовых культур. Для гэтага ў раёне маецца 87 камбайнаў, 37 прыставак для ўборкі рапсу і 24 збожжаачышчальных і сушыльных комплексаў. На сённяшні дзень гэтыя комплексы падрыхтаваныя да працы толькі на 60%.

Для ўборкі збожжавых і збожжабабовых культур неабходна далучыць 366 механізатараў, але пакуль не хапае каля 20. Няма камбайнера ў філіяле “Міжэрычы”, адсутнічаюць механізатары ў прадпрыемстве “Бародзічы” – 4, у “Міжэрычах” – 3, у “Дабрасялецкім” – 5, у “Караліно” – 2, у “Галынцы” – 3 і г.д.

Існуе і шэраг іншых сур’ёзных праблем напярэдадні жніва. Пра ўсё гэта ішла размова на адным з апошніх паседжэнняў Зэльвенскага райвыканкама.

Беларускае Радыё Рацыя, Зэльвенскі раён