Ухіленне ад санкцый будзе прызнавацца злачынствам у Еўразвязе
Еўракамісія прадставіць прапанову, згодна з якой ухіленне ад санкцый будзе прызнавацца злачынствам у Еўразвязе.

Прадугледжваецца, што такі крок дапаможа спрасціць для дзяржаў-чальцоў ЕЗ канфіскацыю актываў, замарожаных у рамках антырасейскіх санкцый.
Па стане на красавік краіны Еўразвязу канфіскавалі актывы на суму каля 30 мільярдаў еўра, у тым ліку яхты, вілы і прадметы мастацтва, якія належаць фізічным і юрыдычным асобам, якія знаходзяцца пад санкцыямі. Толькі сёння, 11 траўня, паліцыя Нямеччыны арыштавала 115-метровую яхту «Luna», якая належыць маскоўскаму мільярдэру Фархаду Ахмедаву, коштам не менш за 400 млн еўра.
Беларускае Радыё Рацыя
