Украіна аднаўляе імпарт электраэнергіі з Беларусі
Ва Украіне чакаюць аднаўлення паставак электраэнергіі з Беларусі пасля завяршэння рамонтных работ на міждзяржаўных лініях электраперадач, паведамілі БелаПАН у нацыянальнай энергетычнай кампаніі «Укрэнерга».
„Паводле прагнозу, імпарт электраэнергіі з Беларусі будзе працягнуты з 7 снежня 2019 года пры наяўнасці попыту„, – паведамілі ў «Укрэнерга», каментуючы інфармацыю ў СМІ аб прыпыненні ўкраінскімі трэйдарамі імпарту беларускай электраэнергіі.
У лістападзе Міністэрства энергетыкі і аховы наваколля Украіны паведамляла, што ў прагнозным балансе электрычнай энергіі Аб’яднанай электрычнай сістэмы Украіны ў 2020 годзе прадугледжаны закуп у Беларусі 2,1 мільярда кілават-гадзін электраэнергіі. Гэта амаль траціна ад запланаванага налета аб’ёму вытворчасці электраэнергіі БелАЭС.
Беларускае Радыё Рацыя