Украіна атрымае ад Польшчы 100 мільёнаў еўра



Польшча мае вылучыць 100 мільёнаў еўра крэдыту Украіне. Такое рашэнне напярэдадні прыняў польскі ўрад. Паводле міністра фінансаў Польшчы Матэвуша Шчурка, гэта крэдыт, абяцаны ў пачатку года прэм’ер-міністрам Польшчы Эвай Копач у Кіеве. Грошы з крэдыту пойдуць на фінансаванне мадэрнізацыі дарог і пабудову польска-ўкраінскіх памежных пераходаў.

Крэдыт, паводле польскага міністра, з’яўляецца звязаным: прынамсі 60 працэнтаў грошай маюць пайсці на пакупку Украінай тавараў і паслугаў з Польшчы. Усе праекты ў межах крэдыту будуць рэалізаваныя польскімі экспарцёрамі.

Як заявіў Матэвуш Шчурэк, крэдыт – гэта не толькі спосаб падтрымкі польскага бізнесу, але і палітычная ды гаспадарчая падтрымка Украіны.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота news.meta.ua