Украіна будзе прадаваць электраэнергію Беларусі
Украіна пачне экспарт электраэнергіі ў Беларусь ужо з сакавіка. Пра гэта заявіў міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Уладзімір Дэмчышын.
Больш падрабязна – наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.
– Беларусь ужо атрымлівала экспартную ўкраінскую электраэнергію да 2014 года. Але ж тая электрычнасць выраблялася пераважна коштам вугальных электрастанцый. З пачаткам вайсковых дзеянняў на Данбасе ў краіне пачаўся дэфіцыт антрацыту, і з тае прычыны вытворчасць электраэнергіі значна скарацілася. У выніку Украіна сама пачала імпартаваць вугаль з Паўночна-Афрыканскай Рэспублікі, і экспарт электрычнасці стаў у такіх умовах нерэнтабельным.
З заканчэннем атапляльнага сезону ва Украіне вызвалілася дастаткова паліва для цеплавых электрастанцый, у тым ліку і для вытворчасці электрычнасці на экспарт.
Акрамя Беларусі, Украіна плануе прадаваць электраэнергію ў Малдову і ў Літву.
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя
Фота dumskaya.net