Украіна пачала купляць беларускае збожжа



Украіна ўпершыню ў сваёй гісторыі закупіла таварную партыю збожжа ў Беларусі. Пра гэта паведамляецца на Украінскай універсальнай таварнай біржы.

збожжа

Чаму традыцыйны экспарцёр збожжа вырашыў сам закупляць прадукцыю беларускіх аграрыяў? Дазнаваўся наш украінскі карэспандэнт Марцін Война:

Украінскія аграрыі перажываюць не лепшыя часы. За апошні год пасяўныя плошчы пад пшаніцу скараціліся да 150 тысяч гектараў, у выніку чаго атрымалася сабраць толькі 350 тысяч тон збожжа, хаця пазалетась ураджай складаў 460 тысяч тон. Аналітыкі тлумачаць сітуацыю агульным крызісам украінскай эканомікі, а таксама масавым адтокам людзей з сельскай мясцовасці. У выніку ва ўкраінскім аграрным рынку ўпершыню за ўсю гісторыю выявіўся дэфіцыт збожжа пшаніцы і жыта. Беларуская збожжа адпавядае сусветным стандартам, а кошты на яго нават крыху ніжэйшыя. Гэта і абумовіла інтарэс украінскіх партнёраў да беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі.

З наступнага года пасяўныя плошчы ва Украіне плануецца зноў скараціць. Не выключана, што дэфіцыт збожжа зноў будзе вырашацца коштам імпарту з Беларусі.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя