Украіна паскорыць працэс адлучэння ад энергасістэм Беларусі і Расеі
Ад энергасістэм Беларусі і Расеі Украіна мае намер адлучыцца ў 2022 годзе, а ў 2023-м – далучыцца да еўрапейскай энергасістэмы ENTSO-E.
Пра гэта заявіў выканаўца абавязкаў міністра энергетыкі Украіны Юрый Вітрэнка на сустрэчы з літоўскім калегам Дайнюсам Крэйвісам у Кіеве.
На думку Вітрэнкі, дзякуючы гэтаму істотна падвысіцца «стабільнасць і дынамічная ўстойлівасць ўкраінскай і еўрапейскай энергасістэм», будзе забяспечана дэманапалізацыя энергетычнага рынку ва Украіне, уведзеныя «празрыстыя еўрапейскія правілы і працэдуры».
Як заявіў Вітрэнка, для паскарэння сінхранізацыі з еўрапейскай сістэмай неабходная мадэрнізацыя генерыруючага абсталявання і сетак.
Стратэгічная пазіцыя ведамства, адзначыў чыноўнік, – не падтрымліваць імпарт электраэнергіі з Расеі і Беларусі, таму Мінэнерга «напрацоўвае механізмы праходжання асенне-зімовага перыяду без такога імпарту».
Беларускае Радыё Рацыя
