Украіна разглядае магчымасць паставак у Беларусь нафты
Ён таксама паведаміў, што ўкраінскі бок бачыць значны патэнцыял у актывізацыі супрацоўніцтва з Беларуссю ў транспартна-лагістычнай сферы, у прыватнасці ў грузавым рачным суднаходстве, і прапануе беларускаму боку ўдзельнічаць у арганізацыі транспартнага калідора ад Балтыйскага мора да Чорнага і Каспійскага мораў.
Яшчэ адным перспектыўным напрамкам супрацоўніцтва Зубко назваў павелічэнне паставак беларускай сельгастэхнікі для фермерскіх гаспадарак з выкарыстаннем таварных крэдытаў і іншых інструментаў. Абмяркоўваецца пытанне стварэння новых сумесных зборачных вытворчасцяў на тэрыторыі Украіны. „Для нас вельмі важнае пытанне лакалізацыі той тэхнікі, якую мы набываем”, — дадаў украінскі віцэ-прэм’ер.
„Нягледзячы на тыя абмежаванні, якія ў нас узнікалі падчас сумеснай дзейнасці, мы іх паспяхова вырашаем. Нягледзячы на дадатковае ліцэнзаванне і прыняцце нейкіх абмежавальных фактараў, нам сапраўды ўдалося выйсці на павелічэнне тавараабароту на 10%”, — адзначыў Зубко.
Нагадаем, у лістападзе 2015 года Украіна ўвяла спецпошліну на шэраг экспартаваных Беларуссю тавараў у адказ на „дыскрымінацыйныя дзеянні” з боку Менску. Менавіта так Кіеў тлумачыў ўвядзенне ў Беларусі санітарна-гігіенічнай экспертызы імпартаваный прадукцыі. У верасні 2016 года пасля некалькіх раўндаў двухбаковых перамоў спецпошліна была адмененая.