Украіна скараціла імпарт на чвэрць
Украіна скараціла імпарт на чверць у параўнанні з мінулым годам. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Дзяржстата Украіны.
Пры гэтым адзінай краінай, якая нарасціла пастаўкі, стала Беларусь, піша ТАСС. На паказчыкі імпарту істотна паўплывала памяншэнне ў верасні імпарту газу амаль на 82%. Акрамя газу, скараціліся пастаўкі лекаў, свініны ды вугалю.
У параўнанні са студзенем-вераснем мінулага году Украіна павялічыла імпарт тавараў толькі з Беларусі. З астатніх краін ён паменшыўся: з Расеі на 36%, з Кітая і з ЗША амаль на 30.
