Украіна спыніла пропуск расейскіх грузавікоў



На ўзроўні пагранпрадстаўніцкіх кантактаў ад украінскага боку атрыманая інфармацыя пра тое, што з 00.00 18 лютага 2016 года рашэннем Кабінета міністраў Украіны велікагрузныя транспартныя сродкі з рэгістрацыйнымі нумарамі Расейскай Федэрацыі не будуць прапускацца на ўкраінскую тэрыторыю. Пра гэта паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі.

Памежнікі рэкамендуюць расейскім перавозчыкам улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні маршрутаў.

Нагадаем такая сітуацыя выкліканая тым, што на фоне адсутнасці дамоўленасцяў аб транзіце велікагрузаў паміж Расеяй і Польшчай, расійскія аўтаперавозчыкі накіравалі свае маршруты ў абыход РП праз Украіну і Літву. На ўкраінскай тэрыторыі калоны грузавікоў РФ блакаваліся. Меры ў адказ прыняла і Расея.

belapan.by