Украіна ўвяла санкцыі супраць Беларусі
Украіна ўвяла санкцыі супраць фізічных і юрыдычных асоб Беларусі.

Лукашэнка ў спіс не патрапіў, затое патрапіла яго жонка. Гаворка пра афіцыйную жонку − Галіну Лукашэнка − з якой яны не жывуць фактычна з першых гадоў прэзідэнцтва Лукашэнкі.
Таксама ў спісе высокапастаўленыя сілавікі, такія як Кубракоў, Хрэнін, Вальфовіч і Лапо. Уведзеныя санкцыі і супраць старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай і прэс-сакратар Лукашэнкі – Наталлі Эйсмант.
Калі ж казаць пра юрыдычных асобаў, то Украіна наклала санкцыі на “Нафтан”, “Мазырскі НПЗ”, “Гродна Азот”, “Беларуснафту”, шэраг банкаў ды іншых прадпрыемстваў.
Беларускае Радыё Рацыя
