Украіна ўвяла санкцыі супраць двух беларускіх прадпрыемстваў



У рамках антырасейскіх санкцый Украіна ўвяла абмежавальныя меры ў дачыненні да прадпрыемстваў Беларусі. Пра гэта гаворыцца ва ўказе Парашэнкі №126/2018 ад 2 траўня.

Пад санкцыі трапілі „Мазырскі спіртагарэлачны завод” і менская кампанія „Свет піва”.

Санкцыі ўводзяцца на тры гады і іх сэнс у блакаванні актываў, прадухіленні іх вывядзення за межы Украіны і ў забароне ўезду ў краіну.

Прычыны, па якіх у дачыненні да беларускіх прадпрыемстваў уведзены абмежаванні, не паведамляюцца.

eurointegration.com.ua