Украіна выдае на ваенныя дзеянні каля 10 мільярдаў даляраў у месяц



38-ы дзень вайны: Следчы камітэт Расейскай Федэрацыі распачаў крымінальную справу па факце пажару на Белгарадскай нафтабазе, інцыдэнт кваліфікаваны як тэракт, здзейснены ўкраінскімі вайскоўцамі. Тым часам аналітыкі даследчага цэнтра Conflict Intelligence Team знайшлі доказы недатычнасці Кіева да інцыдэнта. Аналітыкі высветлілі, што снарад, які трапіў у нафтабазу, быў выпушчаны з боку Расеі. Памеры пакінутай пасля выбуху варонкі гавораць аб тым, што «гэта можа быць крылатая ракета «Іскандэр-М», якія ёсць на ўзбраенні расейскай арміі і якіх не выкарыстоўвае Украіна.

У Conflict Intelligence Team адзначаюць, што не могуць дакладна вызначыць прычыну здарэння і ў іх ёсць некалькі версій. Аднак наўмысная расейская правакацыя з запускам ракеты па расейскай тэрыторыі з мэтай абвінаваціць Украіну ўяўляецца малаверагоднай.

Дадамо, што Украіна выдаткоўвае на ваенныя дзеянні каля 10 мільярдаў даляраў у месяц.

Беларускае Радыё Рацыя