Украіна заклікае краіны ЕЗ не плаціць за расейскі газ і нафту рублямі
Кіраўнік украінскага МЗС Дмітрый Кулеба заклікаў краіны Еўразвязу не весціся на патрабаванні Расеі і не плаціць за газ і нафту рублямі.

«Калі любая краіна Еўразвязу схіліцца перад зневажальнымі патрабаваннямі Пуціна плаціць за нафту і газ у рублях, гэта будзе як адной рукой дапамагаць Украіне, а другой – дапамагаць Расеі забіваць украінцаў», – напісаў Дмітрый Кулеба.
Дыпламат заклікаў краіны Еўразвязу зрабіць узважаны і адказны выбар.
Беларускае Радыё Рацыя
