Украіна закрывае шэраг марскіх партоў



У сувязі з расейскім уварваннем Міністэрства інфраструктуры Украіны прыняло рашэнне аб закрыцці асобных марскіх партоў. Адпаведны загад зарэгістраваны ў Міністэрстве юстыцыі Украіны 29 красавіка і набывае моц з дня яго апублікавання, гэта значыць з 30 красавіка.

Згодна з ім, марскія парты Бярдзянск, Марыупаль, Скадоўск, Херсон закрытыя да аднаўлення кантролю імі.

Паводле інфармацыі Міністэрства інфраструктуры, рашэнне абумоўлена немагчымасцю абслугоўваць судны і пасажыраў, праводзіць грузавую, транспартную і іншую дзейнасць, забяспечваць належны ўзровень бяспекі суднаходства, выконваць патрабаванні міжнародных дагавораў Украіны, а таксама забяспечваць ахову навакольнага асяроддзя.

Працу партоў плануюць аднавіць пасля заканчэння вайны.