Украінскі бізнесмен: Каб беларускі бізнес мог працаваць, трэба змяніць падход

Беларускім бізнесменам, якія хочуць утрымацца на польскім рынку, варта змяніць свой ментальны падыход. У гэтым перакананы прэзідэнт Асацыяцыі ўкраінскага бізнесу ў Польшчы Яраслаў Раманчук. Ён зазначыў: “Мы не працуем на рынку Польшчы і Украіны з 2006 году, таму ўпэўнена можам даць беларускім калегам такую параду”.
— Каб беларускі бізнес мог працаваць, трэба змяніць падход, у першую чаргу, ментальны. Бальшыня бізнесу, з кім я маю сувязь з беларускага бізнесу, маецца на ўвазе, сябры ABBA, яны кажуць, што яны эмігранты. Я ніводнага разу ад іх не пачуў, якія нават маюць тут свае кампаніі, што яны інвестары, працадаўцы, платнікі падаткаў. Першая і асноўная важная рэч, гэта змяніць падход, сказаўшы, што ты івестар, працадаўца, платнік падаткаў.
Таксама Яраслаў Раманчук лічыць, што беларускім бізнесменам, якія цяпер працуюць у Варшаве, варта ўлічваць і інтарэсы польскай аўдыторыі.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
