Украінскім вытворцам раяць шукаць альтэрнатывы беларускаму рынку



Украінскім вытворцам на бліжэйшы час лепш не будаваць сваю бізнэс-стратэгію на доступе на рынак Беларусі з-за непрадказальнасці палітычнай сітуацыі, якая будзе ўплываць і на гандаль. Такое меркаванне выказаў гандлёвы прадстаўнік Украіны Тарас Качкапаведамляе „Еўрапейская праўда”.

„З Расеяй і, на жаль, Беларуссю нам трэба разумець, і бізнесу разумець, што будаваць стратэгію на доступе на гэты рынак – гэта абсалютна непрадказальна”, – адзначыў Тарас Качка.

Ён адзначыў, што ніхто не можа гарантаваць, што Беларусь раптам не ўвядзе новыя санкцыі з-за незадаволенасці якой-небудзь заявай Украіны. Качка дадаў, што Украіна з гэтай нагоды кансультуецца з Літвой, якая таксама мела цесныя эканамічныя сувязі з Беларуссю.

© AP Photo / Efrem Lukatsky