Украінскія тавары могуць знікнуць з паліц беларускіх крамаў



На паліцах айчынных крамаў украінскія тавары яшчэ ёсць, аднак у хуткім часе сітуацыя можа змяніцца. Складскіх запасаў становіцца ўсё менш, а новых паставак з Украіны найбліжэйшым часам наўрад ці варта чакаць, піша выданне «Беларусы і рынак».

Фота: belnaviny.by

Згодна з данымі Белстата, у структуры беларускага таварнага імпарту з Украіны шырокі асартымент сельскагаспадарчай і харчовай прадукцыі: ад соевых бабоў і бульбы да сокаў і кандытарскіх вырабаў.

Прадукты ўкраінскіх гандлёвых марак добра знаёмыя беларускім спажыўцам. Кетчупы «Чумак» і «Торчын», вермішэль і заправы «Мівіна», сок «Садочак», цукеркі Roshen ды іншыя брэнды заўсёды карысталіся попытам у беларусаў.

У мінулым годзе доля Украіны ў імпарце асобных пазіцый сельскагаспадарчай і харчовай прадукцыі была значнай – на ўзроўні 20-30%, а часам выходзіла і за 50%.

Да нядаўняга часу ўкраінскія прадукты разыходзіліся па ўсім свеце і заканамерна ў тым ліку і ў кошыках беларусаў. Як будзе ва ўмовах новай рэальнасці, спрагназаваць цяжка, але цалкам верагодна, што звыклыя брэнды могуць знікнуць з паліц.

Беларускае Радыё Рацыя