Украінцам будуць даплочваць за куплю беларускай тэхнікі



Беларусь будзе даплочваць пакупнікам беларускай тэхнікі ва Украіне. Рэспубліка гатова выдаваць узнагароджанне за крэдыты, за кошт якіх ўкраінцы будуць набываць беларускія тавары.

Беларусь кампенсуе банкам-нерэзідэнтам частку працэнтаў па крэдытах, што выдаюцца імі на набыццё ў замежных дзяржавах тавараў, вырабленых у Беларусі. Як адзначаецца ў адпаведнай пастанове Савета міністраў, у выпадку падпісання па выніках перамоваў паміж Мінфінам і „Укргазбанкам” адпаведнага пагаднення, з беларускага боку банкам-агентам стане „Беларусбанк”. Ён будзе выплочваць пакупнікам беларускай тэхнікі за крэдыты ўкраінскага банка ўзнагароджанне ў памеры не больш за дзве сотыя працэнта ад сумы здзелак. У далейшым гэтыя выплаты будуць кампенсавацца беларускай дзяржавай за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

Аналагічная схема стымулявання продажаў беларускай тэхнікі дзейнічае з расейскімі банкамі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота news.tut.by