Уладальнік сеткі будаўнічых крамаў сыходзіць з Беларусі
Як стала вядома, фінска-літоўская Кампанія Kesko Senukai, у Беларусі вядомая ў ролі акцыянера гандлёвай сеткі ОМА, спыняе сваю працу ў краіне.
Як піша партал Delfi, Кампанія Kesko Senukai спыніла ўсе бізнес-адносіны з Расеяй ужо ў самым пачатку вайны, а цяпер яна прадае 50-працэнтную долю ў беларускай гандлёвай сетцы. Продаж акцый ОМА у кампаніі плануюць завяршыць бліжэйшым часам. Таксама ў Kesko Senukai паведамілі, што продажы і экспарт з сеткай спынілі яшчэ ў красавіку.
ОМА – гэта буйная аптовая і рознічная гандлёвая сетка будаўнічых матэрыялаў і тавараў для дома, якая працуе ў Беларусі. Яна мае філіялы ва ўсіх абласных цэнтрах краіны.