Уладальнікаў кампаній 21vek, „Юркас” і „Модум” вінавацяць ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў



Уладальнікаў кампаній 21vek, „Юркас” і „Модум” вінавацяць ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў. Пра гэта заявілі ў эфіры тэлеканала „Беларусь 1”.

„У выпадку з інтэрнэт-пляцоўкай гаворка ідзе пра фіктыўны продаж ІП часткі маёмасьці фірмы”, — сказала вядоўца ў эфіры. Паводле заявы тэлеканалу, схемы па ўхіленьні ад падаткаў былі таксама зьвязаныя з аўтамабілямі і „фіктыўным імпартам і экспартам”.

22 чэрвеня ў галаўны офіс онлайн-гіпермаркета 21vek.by прыйшлі з КДБ з ператрусам, таксама прыходзілі ў офісы парфумэрна-касмэтычнай фабрыкі „Модум” і дзьвярной кампаніі „Юркас”. Заснавальнікаў кампаній затрымалі.