Улады Беларусі хочуць сабраць больш падаткаў з рамеснікаў



З 1 ліпеня рамеснікам прыйдзецца пацвярджаць свой статус праз камісіі ў адміністрацыях раёнаў.

Калі мясцовыя органы скажуць, што іх дзейнасць адносіцца да рамеснай, можна будзе выплачваць рамесніцкі сбор. Цяпер гэта 6 рублёў штомесяц.

Хто не атрымае пацверджанне, павінны будуць плаціць падатак на прафесійны даход. Цяпер ён складае 10% або 20% у залежнасці ад даходаў і статусу плацельшчыка.

Пра новаўвядзенні расказала першая намесніца старшыні Менгарвыканкама Надзея Лазарэвіч.

Толькі ў Менску цяпер зарэгістравана каля 13 тысяч рамеснікаў.

Беларускае Радыё Рацыя